Каспараў згуляе партыю салідарнасці з беларускім гросмайстрам Кавалёвым
Чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў правядзе паядынак з беларускім гросмайстрам Уладзіславам Кавалёвым. Пра гэта распавёў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
Дабрачынная шахматная партыя запланаваная на канец снежня. "Каспараў пацвердзіў, што гатовы правесці такую партыю. І гэта будзе транслявацца на ўвесь свет. Пройдзе прэс-канферэнцыя. Матчам мы падтрымаем барацьбу за правы чалавека, за свабоду", — патлумачыў Апейкін.
Уладзіслаў Кавалёў — падпісант ліста спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Увосень 2020-га ён адмовіўся гуляць у чэмпіянаце Беларусі, бо ад яго патрабавалі падпісаць "дадатковае пагадненне" да кантракту.