Канвульсіі імперыі: ад вайны ва Украіне да жадання адрадзіць СССР — эфір

Яўген Магда / Еўрарадыё
Фармальнай прычынай нападу на Украіну стала нібыта імкненне Масквы “абараніць рускамоўнае насельніцтва” ў суседняй краіне. Хоць адпачатку было зразумела, што галоўная прычына не ў гэтым. І апошнім часам расійскія ідэолагі, палітыкі і прапагандысты перасталі гэтую прычыну хаваць: насамрэч яны хочуць адрадзіць СССР — гэты сімулякр Расійскай імперыі. А гэтыя імперскія канвульсіі абавязкова закрануць не толькі краіны былога СССР, але і так былых чальцоў “Варшаўскай дамовы”, і больш далёкія краіны. Бо “хто не хоча рускага міра, той атрымлівае рускую вайну”, кажа філосаф-рашыст Дугін…
Што стаіць за жаданнем ажывіць труп СССР і як змяніліся інструменты гібрыднай агрэсіі Масквы? Ці варта разлічваць на тое, што рэакцыя Трампа прывядзе да ўзмацнення ціску ЗША на Расію? Што робіць Еўропа, каб пашырыць дапамогу Украіне, і як Захад рыхтуецца да магчымага супрацьстаяння з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.