З Беларусі "эвакуявалі" палітвязня Сяргея Гурло
З Беларусі "эвакуявалі" 57-гадовага палітвязня Сяргея Гурло. Пра гэта паведамляе ў сацсетках Андрэй Стрыжак.
Гурло — прафсаюзны актывіст з Бабруйска. Яго прызналі вінаватым у абразе двух міліцыянтаў і прысудзілі да паўтара года "хатняй хімі".
"Сёння Сяргей ужо ў бяспецы і па-за дасяжнасцю айчыннага крывасуддзя", — піша Стрыжак.