Камандзір мінскага АМАПу назваў самых актыўных удзельнікаў пратэстаў

Камандзір мінскага АМАПу назваў самых актыўных удзельнікаў пратэстаў

Камандзір мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба ў інтэрв'ю газеце "На страже" назваў "адных з самых актыўных" удзельнікаў пратэстаў у сталіцы. Паводле яго слоў, гэта "анархісты, футбольныя фанаты".

"Ім не так важна, за што выступаць, галоўнае — супраць, — гаворыць Балаба. — Маладыя людзі, якія яшчэ не вызначыліся з прафесіяй, нярэдка правакуюць вартавых парадку".

У згаданым інтэрв'ю камандзір сталічных амапаўцаў прызнаўся, што яго здзівіла знаходжанне сярод "радыкалаў" людзей "з добрым дастаткам". "Звычайна гэтыя людзі працуюць на замежныя кампаніі і інтэграваныя ў асяродак, дзе прапагандуецца іншая ідэалоія, іншыя каштоўнасці, іншы ўклад жыцця", — заявіў Дзмітрый Балаба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.