Ізраільская амбасада ў Беларусі працягне дзейнічаць

Ізраільская амбасада ў Беларусі працягне дзейнічаць

Ізраільская амбасада ў Беларусі не будзе зачыненае. Пра гэта ў сераду, 16 сакавіка, заявіў кіраўнік ізраільскага ўраду Біньямін Нетаньяху, перадае ria.ru.

Раней амбасада Ізраіля планавала спыніць сёлета сваю працу ў Беларусі. Прычынай называлася эканомія бюджэтных сродкаў. Да таго ж, паміж нашымі краінамі пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым.

У адказ Беларусь збіралася зачыняць сваю амбасаду ў Тэль-Авіве.

У падтрымку дзейнасці амбасады выказаліся габрэйскія суполкі з розных краёў свету. Тыдзень таму прэс-сакратар МЗС Ізраіля Эмануэль Нахшон паведаміў аб прынцыповым рашэнні захаваць дыпмісію. Пры гэтым ён не выключыў, што амбасада можа змяніць фармат сваёй працы.

Цяпер гэтае рашэнне пацвердзіў кіраўнік урада.