Іван Кірчук сабраў новы музычны праект, каб пераасэнсаваць беларускі фальклор

Новы калектыў Івана Кірчука "3мы"

Новы калектыў Івана Кірчука "3мы" / Еўрарадыё

Іван Кірчук сабраў новы музычны праект, які называецца “3мы” (чытаецца як "ТрыМы").

— “3мы” — гэта этна-гурт, які аб’ядноўвае музыкаў з Беларусі і Канады, пераасэнсоўваючы старажытны беларускі фальклор праз сучаснае гучанне. Натхнёныя традыцыйнымі мелодыямі і тэкстамі, мы спалучаем аўтэнтычныя інструменты — такія як гуслі, дуда, акарына — з сінтэзатарамі, аркестравымі фактураміі сучасным гукавым дызайнам, — гаворыцца на сайце трыа. 

Культавае этна-трыа “Троіца” спыніла існаванне ў 2022-м. Але Іван Кірчук музыку не кінуў: ён працягнуў і сольную кар'еру, і вось стварыў новы праект.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.