ХК “Шахцёр” адолеў “Дынама-Маладзечна”

Салігорскі хакейны клуб “Шахцёр”, які на сёння з’яўляецца лідарам чэмпіянату Беларусі, 25 студзеня перамог “Дынама-Маладзечна” — 3:2. Пры гэтым у пачатку другога перыяду гарнякі саступалі — 0:2.

У матчах за 1-6-е месца гулялі: “Металург” і “Юнацтва” (0:3), “Нёман” — “Гомель” (3:4).

У матчах за 7-11-е месца вынікі наступныя: “Магілёў” і “Віцебск”  (3:6), “Брэст” і “Ліда” (5:2).

Лідарам чэмпіянату застаецца “Шахцёр” — у яго 107 ачкоў пасля 46 гульняў, на другім месцы “Гомель” — 99 ачкоў пасля 45 гульняў і на трэцім — “Юнацтва” — 99 ачкоў пасля 46 матчаў.

Наступны тур чэмпіянату Беларусі па хакеі адбудзецца 28 студзеня.

Фота: hcshahter.by