Хакейны матч Беларусь-Латвія адзначыўся масавай бойкай (фота, відэа)

Хакейныя зборныя Беларусі і Латвіі напярэдадні чэмпіянату свету правялі ў Рызе дзве таварыскія сустрэчы. У першай выйгралі беларусы (3:1), а ў другой — гаспадары (3:2).
Дарэчы, трэці перыяд другога матчу быў адзначаны масавайя бойкай. Брамнік гаспадароў Масальскіс абурыўся тым, як яго на пятачку атакаваў абаронца Шынкевіч. На беларуса накінуўся латышскі абаронца Абалс. Калі Шынкевіч стаў перамагаць у бойцы, Масальскіс прыйшоў на дапамогу земляку і таксама кінуўся з кулакамі на беларуса. Калі наш суайчыннік адштурхнуў латышскага брамніка, на яго кінуліся іншыя гульцы латышоў. Як піша "Комсомольская правда", хакейныя пяцёркі працягнулі баі, разабраўшыся па парах.
У бойку ўвязаўся нават беларускі брамнік Карнавухаў, які прыехаў з другога краю пляцоўкі. Ён накінуўся на латышскага брамніка і некалькімі ўдарамі зваліў яго на лёд.
Пасля ўмяшання суддзяў матч працягваўся без боек.