Хакейны клуб "Гомель" выйграў у "Юнацтва" — 9:0

У 52-м туры хакейнага чэмпіянату Беларусі 1 лютага хакейны клуб "Гомель" сенсацыйна выйграў у гасцях у мінскага "Юнацтва" з лікам 9:0.

Як перадае БелаПАН, галоўны трэнер гамельчукоў Аляксандр Андрыеўскі зазначыў: "Калі б мне перад гульнёй сказалі, што мы ў Мінску выйграем у" Юнацтва" 9:0, я б не паверыў".

У іншых матчах за 1-6-е месцы "Металург" прайграў "Шахцёру" — 0:1, "Нёман" абыграў "Дынама-Маладзечна" — 2:1. У матчах за 7-11-е месцы "Брэст" саступіў "Віцебску" — 3:4, а "Ліда" ўпэўнена перамагла "Хімік-СКА" — 4:1.

Становішча камандаў:

1-6-е месцы: "Шахцёр" — 113 ачкоў (49 гульняў; розніца шайбаў 193-84), "Гомель" — 108 (48; 192-88), "Юнацтва" — 99 (49; 182-105), "Нёман" — 92 (48; 154-110), "Металург" — 83 (49; 152-117), "Дынама-Маладзечна" — 70 (49; 137-133);

7-11-е месцы: "Хімік-СКА" — 59 (47; 129-146), "Віцебск" — 57 (47; 125-164), "Ліда" — 42 (47; 110-182), "Брэст" — 40 (48; 100-195)," Магілёў" — 29 (47; 99-249).

Фота — ovesti.ru