Хакеры дадалі слова “Nazi” ва ўсе навіны Russia Today
У ноч на 2 сакавіка яны зламалі сайт тэлеканала і змянілі ўсе загалоўкі матэрыялаў на англійскай мове.
Зламыснікі атрымалі доступ да адміністратыўнага паролю сайта, інфармуе Lenta.ru са спасылкай на мікраблог тэлеканала. У выніку загалоўкі сталі выглядаць прыкладна так: “Расійскія сенатары прагаласавалі на накіраванне стабілізацыйных нацысцкіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю”.
Нармальную працу сайта аднавілі прыкладна праз паўтары гадзіны пасля ўзлому. Хто стаіць за кібератакай, пакуль невядома.
Тэлеканал Russia Today, які працуе з 2005 году, прадстаўляе расійскі афіцыйны пункт гледжання на падзеі ў краіне і ў свеце. Канал вяшчае на англійскай, іспанскай і арабскай мовах.