Каардынацыйная рада падтрымала стварэнне замежных беларускіх легіёнаў

Каардынацыйная рада падтрымала стварэнне беларускіх легіёнаў, ілюстрацыйнае фота / t.me/belsat/
Каардынацыйная рада падтрымала прапанову "Аб спрыянні ўтварэнню беларускіх вайсковых падраздзяленняў у складзе ўзброеных сілаў замежных краінаў". Гэта значыць, што дэлегаты змогуць звяртацца ад імя КР да ўрадаў краінаў з ініцыятывай ствараць беларускія "замежныя легіёны".
Меркаванні ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады наконт прапановы падзяліліся. За прапанову прагаласавалі 36 дэлегатаў, супраць — пяцёра, устрымаліся — трое. 33 дэлегаты праігнаравалі галасаванне.
Цалкам супраць прагаласавала толькі адна фракцыя — "Моладзевы наступ". "Мы супраць таго, каб беларусы былі гарматным мясам для амбіцый палітыкаў іншых краін", — заявіў у каментары Еўрарадыё адзін з яе сяброў.
Нядаўна сярод палітуцекачоў праводзілася апытанне. Яго вынікі паказалі, што беларусы замежжа гатовыя служыць у нацыяльных падраздзяленнях у краінах NATO і ствараць там нацыянальныя батальёны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.