Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Нарвегіі — 2:5 (відэа)

Хакейная зборная Беларусі прайграла стартавы матч у Капенгагене на турніры "Metal Euro Ice Hockey Challenge". 5 лютага беларусы гулялі з нарвежцамі. Першы перыяд наша каманда выйграла з лікам 2:0, шайбы на рахунку Івана Усенкі і Аляксандра Кітарава. Аднак у далейшым зборная Нарвегіі закінула аж 5 шайбаў (з іх 3 — у большасці). Паражэнне з лікам 2:5.

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Мільчакоў; Еронаў — Іван Усенка, Брыкун — Коласаў — Ластавецкі; Дастанка — Караў, Елісеенка — Аляксандр Усенка — Андрушчанка; Усціненка — Камянкоў, Аляксандр Маляўка — Кітараў — Сяргей Маляўка; Хараманда — Хенкель, Ляўко — Карабанаў — Маліноўскі.

6 лютага беларусы згуляюць з Даніяй, а 7-га — з Францыяй.

Фота: ria.ru