Хакеісты “Шахцёра” ўтрымліваюць лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

Хакеісты “Шахцёра” ўтрымліваюць лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

Салігорскі хакейны клуб “Шахцёр” 28 лістапада перамог у гасцях мінскае “Юнацтва”. Матч другога этапу першай стадыі хакейнага чэмпіянату Беларусі скончыўся з лікам 3:4. Гэтая перамога дазволіла гарнякам адарвацца ад сталічнага клуба ўжо на пяць ачкоў.

Іншыя каманды з першай шасцёркі турнірнай табліцы згулялі наступным чынам: “Гомель” — “Нёман” — 2:4, “Металург” — “Дынама-Маладзечна” — 2:3.

У другой шасцёрцы вынікі наступныя: “Магілёў” — “Брэст” — 2:5, “Віцебск” — “Ліда” — 6:5 (у авертайме), “Хімік-СКА” — “Дынама U-20” — 4:3 (у авертайме).

 На першым месцы знаходзіцца “Шахцёр” з 60 ачкамі, на другі — “Юнацтва” (55 ачкоў), на трэцім — “Нёман” (53 ачкі).

Фота з архіву