Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцях перамаглі рыжскіх дынамаўцаў
20 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у рыжскага "Дынама".
Гульня скончылася перамогай гасцей — 4:1 (2:0, 1:0, 1:1).
І гэта пры тым, што шасцёра "зуброў" не змаглі выйсці на лёд. Зранку 20 снежня, калі прыбылі ў Рыгу, яны прайшлі тэставанне на COVID-19 і не паспелі атрымаць вынікі тэстаў. У выніку мінскае "Дынама" гуляла з пяццю абаронцамі і дзесяццю нападнікамі.