Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з "Амурам"

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з "Амурам"

У панядзелак, 30 лістапада, хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Амурам" з Хабараўска. Чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

21 кастрычніка ў гасцявым матчы дынамаўцы прайгралі "Амуру" з лікам 2:4.

Пасля 35 матчаў "Дынама" мае 50 ачкоў і займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. "Амур" — адзін з аўтсайдэраў Усходняй канферэнцыі, у яго 43 ачкі пасля 36 гульняў.

Галоўным трэнерам мінскага "Дынама" можа стаць паўночнаамерыканскі спецыяліст

Фота: hcdinamo.by