Хакеісты мінскага "Дынама" сёння прымаюць падольскі "Віцязь"
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе на "Мінск-Арэне".
Хакеісты мінскага "Дынама" ў панядзелак правядуць чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" яны прымаюць падольскі "Віцязь", пачатак а 19-й гадзіне.
Нагадаем, дынамаўцы ў апошніх матчах атрымалі восем перамог запар. Пасля 38 матчаў яны маюць 68 ачкоў, займаюць пятае месца ў канферэнцыі "Захад". "Віцязь" з 56 ачкамі пасля 41 гульні знаходзіцца на 9-м месцы ў турнірнай табліцы.
Фота: ria.ru, khl.ru