Хакеісты мінскага "Дынама" сустрэнуцца з "Лакаматывам"
У чацвер пройдзе чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
15 студзеня хакеісты мінскага "Дынама" сустрэнуцца ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ з "Лакаматывам" з Яраслаўля. Ён пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Нагадаем, пасля 44-х матчаў "Дынама" набрала 81 ачко і займае пятае месца ў канферэнцыі "Захад". "Лакаматыў" — шосты, ён адстае ад мінчукоў на 7 ачкоў.
Фота: ria.ru, khl.ru