Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі дома ніжагародскім "тарпедаўцам"
10 снежня хакеісты мінскага "Дынама" ў сябе дома прымалі "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.
Гульня скончылася паразай гаспадароў — 1:2 (0:0, 0:1, 1:1). Адзіную шайбу ў "зуброў" на апошняй хвіліне сустрэчы забіў Раман Гарбуноў.
З апошніх 19 матчаў у КХЛ каманда Крэйга Вудкрафта прайграла 15 і вылецела з зоны плэй-оф. Клуб набраў 41 ачко і займае дзевятае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.