Хакеісты мінскага "Дынама" па булітах прайгралі "Барысу"
ХК "Дынама-Мінск" на выездзе саступіў нур-султанскаму "Барысу" па булітах.
Сустрэча скончылася з лікам 3:2 на карысць гаспадароў.
Гэта пятая запар параза дынамаўцаў. У цяперашнім сезоне для іх гэта самая доўгая серыя без перамог.
Наступны матч "зубры" правядуць 25 лістапада супраць "Металурга".