Сёння агучаць спіс хакеістаў, якія паедуць на чэмпіянат свету

Нягледзячы на тое, што спіс яшчэ не агучаны, ужо цяпер відавочна: на першынстве свету, якое стартуе ў Стакгольме і Хельсінкі 3 траўня, зборная Беларусі будзе ў аслабленым складзе.

З-за траўмаў не паедуць на першынство браты Сяргей і Андрэй Касціцыны. Траўмы ў галкіпераў Андрэя Мезіна і Віталя Коваля, у нападаючых Аляксея Калюжнага і Андрэя Сцяпанава, у абаронцаў Мікалая Стасенкі і Андрэя Антонава. Не зможа паехаць на першынство і форвард Сяргей Дзямагін. Абследаванне ў Швейцарыі чакае абаронцу Уладзіміра Дзянісава.

Нападаючы Міхаіл Грабоўскі і абаронца Дзмітрый Корабаў працягваюць выступленне за акіянам.


Беларуская зборная вылятае ў Стакгольм 1 траўня. Першым сапернікам стане зборная Чэхіі, матч пройдзе ў пятніцу, 3 траўня.