Гульня ўцёмную: што рыхтуюць Беларусі Крэмль і Лукашэнка?
Танцы з бубнамі вакол дарожных мап па інтэграцыі Беларусі і Расіі набываюць усё большую жарсць. Выглядае на тое, што працэс насамрэч набліжаецца да завяршэння. Пры тым што сапраўднага зместу гэтых дамоў беларусы дагэтуль не ведаюць. І іх меркавання на гэты конт ніхто не пытаецца.
Ці сапраўды па выніку падпісання тых дарожных мап Беларусі пагражае страта суверэнітэту? І ці будуць яны і сапраўды падпісаныя? Ці варта разлічваць на тое, што гэтыя пагадненні не будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.