Гульні на тры фронта: ад параду ў Маскве, да перамоў з ЗША і Кітаем — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё / Еўрарадыё

Падладзіўшы, традыцыйна, усе святочныя мерапрыемствы ў Беларусі пад графік маскоўскага святкавання 9 траўня, Лукашэнка разам з малодшым сынам выправіўся ў госці да Пуціна. Дзе, верагодна, спадзяваўся на перамовы з лідарам Кітая. Ці атрымаў па-выніку нешта большае за фармальныя вітанні, не зразумела. Але пасадзілі “самага вернага сябра Пуціна і Расіі” побач не з Пуціным і Сі Цзіньпінам, а побач з кіраўніком Арменіі Пашынянам

Чаму прысутнасць на парадзе ў Маскве для Лукашэнкі найважнейшая і што дала Кітаю прысутнасць на святкаваннях у Расіі лідара Кітая? Якія магчымасці для наладжвання адносінаў з ЗША дае рэжыму вызваленне Зянковіча і што стаіць за чарговым памілваннем палітвязняў? Ці варта было Лукашэнку спадзявацца на перамовы з Сі Цзіньпінам у Маскве і што стаіць за маскоўскім дэмаршам Вучыча і Фіцо? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.