Гукарэжысёра Тэатра юнага гледача эвакуявалі з Беларусі

З Беларусі эвакуявалі Кірыла Салеева — гукарэжысёра Тэатра юнага гледача, паведамляе Андрэй Стрыжак. Салеева вывезлі з дапамогай фонду, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.
Кірыла Салеева асудзілі на тры гады "хіміі" за ўдзел у пратэстных маршах. Але, як піша Андрэй Стрыжак, хлопец "паехаў не на лесапільню, а апынуўся на волі і ў бяспецы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.