Гродзенскі падлетак у навагоднюю ноч пацярпеў ад разрыву петарды
Петарда, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Цялесную траўму атрымаў у навагоднюю ноч падлетак з Гродна, паведамляе прэс-служба мясцовай міліцыі.
14-гадовага падлетка даставілі ў бальніцу хуткай меддапамогі а 2-й гадзіне ночы. Ён атрымаў траўму рукі ад разрыву петарды на вуліцы Савецкіх памежнікаў.
Па звестках міліцыі, у вулічных навагодніх гуляннях у Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел больш за 45 тысяч чалавек.