Гродзенскага праваабаронцу Віктара Сазонава выпусцілі на волю
Віктар Сазонаў / facebook.com/viktar.sazonau.7
На волю выйшаў гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, паведамляе ПЦ "Вясна".
Сазонава, як распавядала Еўрарадыё, затрымалі зранку 7 красавіка, калі ён пад’ехаў да сваго дома ў Гродне на машыне. Затрымлівалі актывіста сілавікі ў баявой амуніцыі.
Трое сутак яго трымалі ў ізалятары.
А 10 сакавіка яго судзілі ў будынку Ленінскага РАУС праз скайп. Сазонава абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Яго аштрафавалі на 925 рублёў (25 базавых велічынь) і адпусцілі.