Грамадзяніна Латвіі ў Беларусі асудзілі на чатыры гады за абразу Лукашэнкі

"Абражаны" Аляксандр Лукашэнка / ria.ru
У Беларусі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму асудзілі грамадзяніна Латвіі, піша rus.delfi.lv.
Паводле латвійскіх СМІ, мужчыну завуць Дзмітрый Міхайлаў. ЯГо абвінавацілі ў тым, што ён нібыта абразіў Аляксандра Лукашэнку, "распальваў нянавісць" і патрабаваў санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму.
Суд праходзіў у Мінску. Латвійскага консула не пусцілі на пасяджэнне ні 14 снежня, ні 21 снежня. У сувязі з гэтым Латвія запатрабавала ад Беларусі тлумачэнняў.
Раней МЗС Латвіі паведамляла, што цягам 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя 12 грамдзян гэтай краіны па падазрэнні ў крымінальных злачынствах. Ведамства заклікала жыхароў Латвіі не наведваць Беларусь нягледзячы на бязвізавы рэжым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.