Грамадзянін Латвіі ехаў у Беларусь з пнеўматычным пісталетам і дубінкай
Лідскія памежнікі 6 верасня ў пункце пропуску Беняконі спынілі грамадзяіна Латвіі. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, мужчына ехаў праз мяжу з пнеўматычным пісталетам і дубінкай у машыне.
Рыжанін патлумачыў, што забыў дастаць "набор для самаабароны" з аўтамабіля перад паездкай за мяжу.
Усе прадметы канфіскаваныя і перададзеныя супрацоўнікам міліцыі для правядзення экспертызы. Па гэтым выпадку праводзіцца разбіральніцтва.