Гісторыка Алеся Белага асудзілі на 15 сутак
На 15 сутак арыштавалі гісторыка і блогера Алеся Белага. Яго прызналі вінаватым у "непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі". Прысуд вынес суд Цэнтральнага раёна сталіцы.
Белага затрымалі разам з ціктокерам Мікітам Бялевічам і вулічным мастаком Алегам Ларычавым 17 сакавіка недалёка ад украінскай амбасады ў Мінску.
Алесь Белы быў госцем Еўрарадыё і расказваў пра гісторыю беларускай кухні.