“Гэта вы фашысты”: як прарасійскія СМІ “адбельваюць” Лукашэнку?
Падзеі ў Беларусі і на яе межах, паглыбленне інтэграцыі і пашырэнне вайсковай прысутнасці Расіі ў нашай краіне — усё гэта не можа не хваляваць суседнія краіны, бо тычыцца іх наўпрост. Асабліва з улікам таго, што практычна ва ўсіх “беларускіх тэмах” відавочная прысутнасць Расіі. Якая, каб апраўдаць тыя ці іншыя падзеі ці падаць іх у патрэбным святле, падключае свой нязменны рэсурс — пракрамлёўскія медыя па ўсім свеце.
Якімі былі асноўныя “беларускія тэмы” ў прарасійскіх медыя ў апошнія месяцы? Наколькі аператыўна яны рэагуюць на палітычную кан’юнктуру? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктарка па даследаваннях міжнароднай бяспекі Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі, экспертка iSANS Марыя Аўдзеева.