Генштаб Украіны: у Крым прыбыў цягнік з Беларусі з узбраеннем і боепрыпасамі
Аляксандр Лукашэнка лічыць дні да нейкай даты / kommersant.ru
Генштаб Украіны заявіў у чарговай зводцы, што ў акупаваны Крым прыбыў цягнік з Беларусі (з Гомеля) з узбраеннем, боепрыпасамі і вайсковай тэхнікай. Падкрэсліваецца, што гэта "чарговы" цягнік. І, відаць, не апошні. "Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь працягвае аказваць дапамогу Расійскай Федэрацыі пры ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны", — заяўляе ўкраінскі Генштаб.
У Генштабе Узброеных сіл Беларусі 14 кастрычніка заявілі, што ў бліжэйшыя дні ў РБ пачнуць прыбываць расійскія войскі. Афіцыйна заяўляецца, што яны стануць "расійскім складнікам Рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл)", у якой большасць мусяць скласці беларусы. Але колькі ў выніку прыедзе расіян і чым насамрэч яны будуць займацца, невядома.