Гарачыя канцоўкі: “Іслач” адабрала ачкі ў “Дынама”, “Смаргонь” абыграла “Нёман”

"Динамо-Минск"

11 траўня адбыліся матчы восьмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе / "Динамо-Минск"

11 траўня матчам у Віцебску працягнуўся восьмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Мясцовы “Віцебск” разграміў “Слуцк” — 4:1.

У Мінску “Іслач” вырвала нічыю ў прынцыповым матчы супраць мінскага “Дынама”, зраўняўшы лік на апошняй дададзенай хвіліне — 2:2.

Завяршыла ігравы дзень сустрэча ў Гродне, дзе “Нёман” нечакана прайграў, прапусціўшы гол на апошніх дададзеных хвілінах ад “Смаргоні” — 0:1. Для мядзведзяў гэта першая перамога ў чэмпіянаце.

12 мая восьмы тур завершыцца двума матчамі:

“Нафтан” — “Тарпеда-БелАЗ”

“Славія” — “МЛ Віцебск”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.