Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск" стаў Крэйг Вудкрафт

Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск" стаў Крэйг Вудкрафт

46-гадовы канадзец Крэйг Вудкрафт стаў галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Як паведамляецца на сайце беларускага клуба, ураджэнец Таронта гуляў як нападнік у клубах ЗША, Фінляндыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Італіі ды Швецыі. Кар'еру гульца ён скончыў у сезоне 2002/03 гг.

Трэнерскую працу Вудкрафт пачаў у сезоне 2014/15. Тады ён працаваў памочнікам дасведчанага Грэга Айрланда ў клубе ДЭЛ-лігі "Адлер Мангейм". Пазней Вудкрафт асіставаў Дэйву Льюісу ў нацыянальнай зборнай Беларусі, калі яна выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

Цяпер канадзец знаходзіцца ў размяшчэнні зборнай Беларусі, з якой неўзабаве адправіцца на чэмпіянат свету ў Маскву і Санкт-Пецярбург.