Францыя прыпыніла дазвол "Белавія" на палёты над сваёй тэрыторыяй

Францыя прыпыніла дазвол кампаніі "Белавія" на палёты над сваёй тэрыторыяй. Акрамя таго яна папрасіла свае авіякампаніі пазбягаць палётаў над Беларуссю — "дзеля бяспекі пасажыраў". Пра гэта паведаміў у сацсетках дзяржсакратар пры Міністэрстве транспарту Францыі Жан Батыст Джэбары.
Напярэдадні саміт ЕС забараніў беларускім кампаніям рэйсы ў аэрапорты Еўрасаюза і палёты над яго тэрыторыяй. Гэтае рашэнне яшчэ павінна быць ухваленае Саветам ЕС на ўзроўні міністраў
For safety reasons, I have requested airlines operating in France to avoid Belarusian airspace until further notice. I have also suspended Belavia’s operating permit.
— Jean-Baptiste Djebbari (@Djebbari_JB) May 24, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.