Фінляндыя адзначае 100-годдзе стваральніцы мумі-троляў (відэа)

Яе кнігі перакладзеныя на 45 моваў свету, а іх персанажы сталі героямі шматлікіх мультфільмаў і тэлепраграмаў. Янсан сама ілюстравала свае кнігі і адаптавала іх для тэатра — яна стварыла п’есу “Мумі-тролі за кулісамі” і лібрэта да мюзікла “Мумі-опера”.

Таксама Янсан — аўтар і мноства іншых аповесцяў і раманаў, сярод якіх “Летняя кніга” і “Сумленны падман”.

Пісьменніца цягам многіх гадоў называла сябе праціўніцай інстытуту шлюбу і казала, што не мае дзяцей паводле філасофскіх перакананняў. Толькі ў 1990-я гады яна афіцыйна прызнала, што мае працяглыя адносіны з іншай фінскай мастачкай — Туулікі Піецілей.
 
Янсан памёрла ў 2001 годзе ва ўзросце 87 год, паведамляе ВВС.