Фільм беларускага рэжысёра пра падзеі 2020-га атрымаў прыз у Паўднёвай Карэі
Фільм беларускага журналіста і рэжысёра Міхаіла Аршынскага "Не бойся" перамог на прэстыжным конкурсе Hinzpeter Awards у Паўднёвай Карэі, паведамляе БАЖ.
Аршынскі атрымаў галоўны прыз "Свет на раздарожжы".
У фільме паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і прынялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.
Суддзі конкурсу пракаментавалі фільм так: "Яго неспакой і спробы абвінаваціць дыктатуру ў незаконных выбарах пад пагрозай адпавядаюць духу Хінцпетэра".
Прэмію Hinzpeter Awards атрымліваюць журналісты, якія дэманструюць выбітны журналісцкі дух, асвятляючы дэмакратычныя падзеі па ўсім свеце.