Еўрапейскія лідары збіраюцца на экстранны саміт па Украіне
Кіеў
Экстранны саміт па Украіне пройдзе на наступным тыдні. На ім сустрэнуцца лідары краін Еўрасаюза, піша ВВС. Рашэнне арганізаваць саміт — гэта адказ на занепакоенасць, звязаную з намерам ЗША правесці перамовы з Расіяй, выключыўшы еўрапейскія краіны са складу паўнавартасных перамоўшчыкаў.
Напярэдадні спецпрадстаўнік Дональда Трампа па Украіне заявіў, што еўрапейскія лідары будуць кансультавацца, але не будуць браць удзел у якіх-небудзь перамовах паміж ЗША і Расіяй аб спыненні вайны.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кеір Стармер сказаў, што момант, які мае такое значэнне для нацыянальнай бяспекі, "бывае раз у пакаленне".
У бліжэйшыя дні павінна адбыцца сустрэча дзяржсакратара ЗША Марка Рубіё з перамоўшчыкамі з боку Расіі. Яна пройдзе ў Саудаўскай Аравіі. Амерыканскія чыноўнікі заявілі, што Украіна таксама была запрошаная на гэтую сустрэчу. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сцвярджае, што яго краіна не атрымлівала такога запрашэння.