Еўрапейскія дыпламаты выказалі салідарнасць з Нінай Багінскай

Дыпламаты каля суда, дзе адбываецца працэс над Нінай Багінскай / Амбасада Германіі ў Мінску
Да будынка суда Савецкага раёна Мінска 30 траўня прыехалі прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі. Такім чынам яны ваказалі салідарнасць з Нінай Багінскай, якую тут судзяць.
"Сёння ў адным з мінскіх судоў адбылося слуханне па справе 78-гадовай Ніны Багінскай. Абвінавачанні, вынесеныя супраць яе, несправядлівыя і палітычна матываваныя. Прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі сёння ў час слухання прыехалі да будынку суда, каб выразіць салідарнасць з Нінай Багінскай", — гаворыцца ў паведамленні амбасады Германіі ў Мінску.
Як паведамлялася раней крымінальную справу супраць Багінскай пачалі па абвінавачанні ў неаднаразовым парушэнні закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў (арт. 342-2 КК). Жанчыну вінавацяць у незаконным пікетаванні за яе шпацыры па мінскіх вуліцах з бел-чырвона-белымі значкамі і дэманстрацыюі нацыянальнай сімволікі ў 2024 годзе.
За мінулы год Багінскую тройчы штрафавалі, вінавацячы ў "несанкцыянаваных пікетах". Агульная сума штрафаў склала 720 рублёў. Акрамя таго на яе былі складзеныя яшчэ пяць пратаколаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.