Еўрапарламент прызнаў Расію дзяржавай — спонсаркай тэрарызму
Еўрапарламент назваў Расію спонсаркай тэрарызму / pixabay.com
Еўрапарламент 23 лістапада ў сваёй рэзалюцыі назваў Расію дзяржавай — спонсаркай тэрарызму.
"Ваенныя ўдары Масквы па грамадзянскіх аб'ектах, такіх як энэргетычная інфраструктура, шпіталі, школы і прытулкі, парушаюць міжнароднае права", — цытуе Reuters прынятую рэзалюцыю.
Гэты крок у значнай ступені застаецца сімвалічным, бо ў ЕС няма заканадаўчай базы, якая б падмацоўвала такое рашэнне.
Як паведамляла Еўрарадыё, раней Чэхія прызнала ўлады Расіі тэрарыстычным рэжымам, а Парламенцкая асамблея NATO назвала Расію дзяржавай-тэрарыстам.