Еўра-2020: Англічане абыгралі немцаў і выйшлі ў чвэрцьфінал
Матч паміж зборнымі Англіі і Германіі ў 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы на футболе скончыўся на карысць англічан: 2:0. Мячы ў другім тайме забілі Рахім Сцерлінг і Гары Кейн. У чвэрцьфінале англічане згуляюць з пераможцам пары Швецыя — Украіна.
Заўзець за сваю каманду на лонданскі стадыён "Уэмблі" прыйшлі былы футбаліст зборнай Англіі Дэвід Бэкхем і спявак Эд Шыран.