Экс-прэм'ера Сяргея Румаса заўважылі ў Мінску
  Былога прэм'ер-міністра Сяргея Румаса заўважылі ў Мінску. Раней хадзілі чуткі, што экс-чыноўніка пераследуюць за грамадзянскую пазіцыю пасля жніўня-2020.
На мінулым тыдні Румас разам з жонкай Жаннай з'явіўся на ўручэнні Forbes Woman Awards — прэміі для топ-30 паспяховых беларускіх жанчын. Іх фатаздымак з'явіўся ў акаўнце праекта ў Instagram.