Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак
Таццяна Караткевіч / "Наша Ніва"
На 15 сутак арыштавалі кандыдатку ў прэзідэнты 2015 года Таццяну Караткевіч. Пра гэта "Наша Ніва" піша са словаў яе сяброў.
Фармальнай прычынай для суда стала нібыта тое, што ў сацсетках Караткевіч знайшлі нейкае "забароненае" фота з 2020 года.
Паведамляецца, што да суда яе не затрымлівалі, адпусцілі дадому пасля складання пратаколу. Аднак у судзе далі не штраф, а 15 сутак.
У 2015 годзе Караткевіч была кандыдыткай у прэзідэнты як лідарка руху "Гавары праўду". У 2020-м яна ўзначаліла ініцыятыўную групу кандыдата Андрэя Дзмітрыева.
Пасля выбараў і пратэстаў Караткевіч адышла ад палітычнай дзейнасці, займалася сацыяльнай дапамогай людзям з інваліднасцю.