Дзяўчыну, якую затрымалі ў РФ і выдалі ў Беларусь, прызналі палітзняволенай
У Беларусі налічваецца 1239 палітычных зняволеных / dpa
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Гэта — Алеся Галіцына, Андрэй Несцяровіч, Ірына Пазнякевіч, Іван Палевікоў, Паліна Зыль, Анатоль Васілеўскі, Аляксандр Клютко, Аляксандр Таранка і Лілія Качан. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Новым палітвязням выстаўленыя абвінавачванні, ці яны змешчаныя пад варту і пазбаўленныя волі ў калоніі па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК) — за ўдзел у пратэстах 2020-га.
Пазнякевіч знаходзіцца ў мінскім СІЗА з канца мінулага года. Яе выдалі ў РБ з Расіі, дзе яна жыла некалькі гадоў.
У Беларусі налічваецца 1239 палітычных зняволеных.