Дынамаўцы сабралі больш за 1000 мяккіх цацак для дзяцей з інтэрната (фота)
Акцыя "Мішкапад" прайшла падчас сустрэчы мінскіх дынамаўцаў з падольскім "Віцязем".
29 снежня хакейны клуб "Дынама-Мінск" правёў акцыю "Мішкапад". Клуб загадзя папярэдзіў фанатаў, каб тыя прынеслі мяккія цацкі і кінулі іх на лёд. Сабраныя цацкі, як было абвешчана, перададуць выхаванцам мінскай Дапаможнай школы-інтэрната №7.
У прэс-службе "Дынама" Еўрарадыё паведамілі, што ўдалося сабраць больш за 1000 плюшавых мядзведзікаў і іншых цацак.
Прэс-служба "Дынама": "Дакладна 1027 мяккіх цацак".
Нагадаем, што гульня скончылася перамогай мінскага клуба з лікам 5:4.
Фота — "Прессбол"