“Дублін”: чым для беларусаў небяспечная гэта працэдура — эфір

Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская
Міграцыйная палітыка краінаў, у якія найперш выязджаюць беларусы у выніку пераследу на радзіме, відавочна становіцца больш жорсткай. І калі ў той жа Польшчы толькі павялічваюцца патрабаванні да мігрантаў, то ў Літве яшчэ паспрабуй не трапіць у спіс тых, хто “нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы”! І пераезд у іншую краіну ў пошуках легалізацыі не заўсёды ратуе сітуацыю, бо пачынае дзейнічаць так званае “Дублінскае пагадненне”. Выслізнуць за межы яго складана нават з дапамогай адваката.
Ці з’явілася магчымасць аспрэчваць і абыходзіць патрабаванні “Дублінскага пагаднення” і што рабіць, калі ты пад яго трапляеш? Ці былі закранутыя на Форуме беларусак і беларусаў свету праблемы легалізацыі і ці ёсць у дэмсіл прапановы, як іх вырашыць? Што такое сталкінг і як з ім змагацца, калі ты ў чужой краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.