Дранікі “па-лукашэнкаўскі”: пры чым тут саміт ЕАЭС і санкцыі — эфір

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Удзельнікаў саміта ЕАЭС запрасілі на “нефармальную вячэру” ў скандальна вядомы рэстаран “Лебяжы”, дзе частавалі ў тым ліку і дранікамі. Відаць, каб паказаць усім і асабліва Пуціну, што бульба ў краіне ёсць. На дранікі для гасцей саміта яе дакладна хапіла, але калі казаць пра агульную “бульбяную сітуацыю” ў краіне, то тут ёсць пытаннечкі. Як і да эканамічных вынікаў гэтага саміту.
Якімі вынікамі для эканомікі краін-удзельніц ЕАЭС можа пахваліцца мінскі саміт і ці ёсць карысць ад гэтага інтэграцыйнага праекта ўвогуле? Што адбываецца з бульбай у Беларусі і ці можна казаць, што праблема з ёй вырашаная? Як на гаманцы беларусаў уплывае рэгуляванне цэн і чым пагражае пакуль не прыняты 18-ы санкцыйны пакет? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.