Дома ў фатографа Ксеніі Галубовіч прайшоў ператрус
Дома ў фатографа Ксеніі Галубовіч прайшоў ператрус. Яна паведаміла пра гэта сябрам, піша тэлеграм-канал @mediazona_by.
Галубовіч затрымалі 23 ліпеня падчас здымак у дзіцячым хоспісе. Пра гэта "Новаму часу" распавялі відавочцы. Пасля быў ператрус.
Як паведамляе "Белсат", Ксенія Галубовіч дома і пад падпіскай аб неразгалошванні. За што яе затрымлівалі, пакуль невядома.