Дэмсілы vs КДБ: як супрацьстаяць разбуральнаму знішчэнню супольнасці — эфір

Яўген Красулін
Чым далей ад 2020 года, які кансалідаваў і аб’яднаў беларускае грамадства, тым больш непаразуменняў, скандалаў і супярэчнасцяў ў адносінах паміж рознымі групамі і асобнымі лідарамі вылазіць вонкі. Тэма грошай, працы на спецслужбы, падазрэнні і абвінавачванні… Чымсьці з выгодай для сябе карыстаюцца спецслужбы, штосьці яны самі і ініцыююць, пашыраючы падзел у асяродку сваіх праціўнікаў.
Што сёння адбываецца ў дэмсілах і ці быў непазбежным раздрай, які пануе ў грамадстве? Якая ў гэтай сітуацыі роля спецслужб і ці не перабольшваем мы іх здольнасці? Ці былі ў гісторыі прыклады захавання адзінства і кансалідацыі апазіцыі ва ўмовах эміграцыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.