Даставайце шорты, але і парасон не хавайце. Надвор’е на бліжэйшыя дні

Прагноз надвор’я

Прагноз надвор’я / pixabay.com

Сіноптыкі расказалі, якой будзе надвор’е ў Беларусі на бліжэйшыя дні.

У нядзелю, 22 чэрвеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Амаль ва ўсіх абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. На большай частцы тэрыторыі краіны будзе дзьмуць моцны парывісты вецер. Мінімальная тэмпература ноччу +9 ..+15°С, максімальная днём +16.. +22°С. Трохі больш летняя тэмпература на паўднёвым захадзе — там да +25°С.

У панядзелак, 23 чэрвеня, на заходнія рэгіёны пачнуць перамяшчацца цёплыя паветраныя масы з поўдня Польшчы. Днём прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. +11°С, максімальная днём +18 ..+25°С. На паўднёвым захадзе да +27°С.

У аўторак, 24 чэрвеня, на ўсход Беларусі будзе перасоўвацца сістэма франтоў, а за ёй прыйдуць прахалодныя паветраныя масы паўночнаатлантычнага паходжання. Чакаецца воблачнае надвор’е, днём з праясненнямі. Пройдуць дажджы, а месцамі і моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9.. +16°С, максімальная днём +16.. +23°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.