Дачнага злодзея знайшлі па лыжцы

Лыжка, па якой знайшлі дачнага злодзея / Дзяржкамітэт судэкспертыз
Спецыялісты дзяржкамітэта судовых экспертыз выявілі зламысніка, які абкрадаў дачы ў Баранавіцкім раёне.
Серыі крадзяжоў у садовых таварыстваў адылася там увосень 2024 года. дачнікі расказвалі міліцыянтам, што пры наведванні бачылі парушэнне парадку на лецішчах, адсутнасць прадуктаў харчавання і асабістых рэчаў.
У большасці выпадкаў падчас агляду месца здарэння ў якасці рэчавага доказу забіралі лыжку — мяркуецца, што ёй карыстаўся зламыснік пры ўжыванні ежы. Лыжкі перадавалі экспертам-генетыкам для даслеждавання. Тыя вылучылі генатып асобы, а таксама вызначылі яго характарыстыкі.
Па падазрэнні ў крадзяжах быў затрыманы 42-гадовы жыхар Слоніма. У яго ўзялі біялалагічныя ўзоры для параўнальнага даследавання. Генетычная экспертыза паказала іх супадзенне тымі, што атрымалі з месцаў злачынства.
Вынікі экспертызы дазволілі аб'яднаць у адну крымінальную справу дзевяць крадзяжоў на тэрыторыі Баранавіцкага раёна. Таксама следчыя выявілі, што слонімец мае дачыненне да 18 крадзяжоў на тэрыторыі Івацэвіцкага, Баранавіцкага і Слонімскага раёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.