Дацэнт Ахраменка: Нічога новага наш заканадаўца не вынайшаў
Артыкул па "масавых беспарадках" у беларускім Крымінальным кодэксе створаны на аснове замежнага досведу.
Такое меркаванне сёння выказаў БЕЛТА дацэнт кафедры крымінальнага права БДУ Мікалай Ахраменка.
"Гэта патрэба заканадаўцы адэкватна адказаць на пагрозу, абараніць насельніцтва", — патлумачыў навуковец і дадаў, што ў КК Беларусі арт.293 "Масавыя беспарадкі" ўведзены з 1999 года, а пасля дапаўняўся. Спецыяліст адзначыў, што аналагі артыкулу ёсць у Крымінальных кодэксах Расіі і Украіны, а таксама іншых краін СНД.
"Яна ва ўсіх кодэксах сканструяваная прыблізна аднолькава... Бясчынствы натоўпу, пагромы, гвалт, узброены супраціў уладам — пералік забароненых дзеянняў такі самы", — адзначыў Ахраменка. Ён падкрэсліў, што артыкул створаны менавіта на аснове замежнага досведу: "Нічога новага наш заканадаўца не вынайшаў. Узноўлены еўрапейскі досвед".